У Мінску ратавальнікі вызвалялі ката з-пад кіёска “Белсаюздруку” (фотафакт)

У Мінску ратавальнікі вызвалялі ката з-пад кіёска “Белсаюздруку” (фотафакт)

У Мінску ратавальнікі вызвалялі ката з-пад кіёска “Белсаюздруку”. Здарэнне адбылося раніцай 16 студзеня на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Матусевіча. Кот чагосьці спалохаўся і ўцёк ад гаспадыні, якая везла яго ў ветэрынарную клініку. Ён схаваўся пад кіёскам, але самастойна выйсці не змог. На дапамогу прыйшлі супрацоўнікі МНС, якія з дапамогай гідраўлічнага інструмента паднялі кіёск і дасталі жывёлу, перадалі яе шчаслівай гаспадыні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі