У Мінску ратавалі дзяцей з гразевай пасткі. Здарэнне адбылося ўдзень 21 сакавіка ў раёне вуліцы Прушынскіх. Як паведамляе прэс-служба МНС, відавочца выклікаў ратавальнікаў. Высветлілася, што дзве дзяўчынкі ва ўзросце 9-10 гадоў гулялі і "па неасцярожнасці ўгразлі ў мяккім грунце па пояс". Да прыбыцця ратавальнікаў ім дапамагалі не пагрузіцца глыбей відавочцы.
Дзяцей вызвалілі і перадалі медыкам. Дзяўчынак шпіталізавалі з гіпатэрміяй (з паніжанай тэмпературай цела).

minsk.mchs.gov.by
