У Мінску распачаўся закрыты суд над ідэолагам Уладзімірам Холадам

Вярхоўны суд Беларусі ў закрытым рэжыме разглядае справу былога чыноўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Холада, паведамляе “Хартыя ‘97”. Расследаванне крымінальнай справы праводзілася ў Галоўным упраўленні папярэдняга расследавання МУС. У Вярхоўны суд яна была накіраваная 25 верасня.

Нагадаем, былому буйному службоўцу Адміністрацыі прэзідэнта ставіцца ў віну падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры, замах на авалоданне маёмасцю шляхам махлярства ў адмыслова буйным памеры і махлярства, здзейсненае паўторна, у адмыслова буйным памеры.

Холада затрымалі сёлета 30 чэрвеня. 9 ліпеня яму было выстаўленае абвінавачванне. Указам прэзідэнта 16 ліпеня Уладзімір Холад быў звольнены з пасады члена Цэнтрвыбаркама, на якой знаходзіўся з 26 снежня 2006 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі