У Мінску распачалося будаўніцтва цэнтра фрыстайлу

Будаўніцтва цэнтра фрыстайлу распачалося тыдзень таму. Аднак вядзецца яно не за сродкі інвестараў, як планавалася раней. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў вядучы юрысконсульт Дырэкцыі аб’ектаў, якія будуюцца, Міністэрства спорту і турызму Юрый Малышкін. Малышкін: "Там крэдыт Беларусбанку і сродкі бюджэту. Ужо пачалі будаваць".

Як паведамляла Еўрарадыё, раней планавалася, што інвеставаць у будаўніцтва будзе экспартны крэдытны банк Турцыі, а генпадрадчыкам абралі турэцкую фірму “Гюнай Іншаат Лімітэд Шыркеці”.

Але пазней банк адмовіўся фінансаваць будаўніцтва. Таму Беларусь пабудуе цэнтр за ўласныя грошы, а генпадрадчыкам выступіць "Мінскпрамбуд".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі