У Мінску пройдзе выстава працаў жанчын, якія перажылі хатні гвалт

У Мінску пройдзе выстава працаў жанчын, якія перажылі хатні гвалт

У Мінску ў лістападзе пройдзе выстава творчых працаў жанчын, якія перажылі хатні гвалт. Гэтая выстава стане вынікам курсу “Адкрытая жыць”. Як паведамляе БЕЛТА, курс арт-тэрапіі для жанчын, пацярпелых ад гвалту ў сям’і, арганізаваны Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).

Майстар-класы праводзіць вядомая мастачка Ніка Сандрас. У чэрвені яна наведала шэлтэр грамадскага аб’яднання “Радзіслава”, паразмаўляла з яго кліенткамі і вырашыла не толькі навучыць іх маляваць, але і праз малюнак распавядаць свае жыццёвыя гісторыі. Мастачка правядзе два курсы: “10 натхненняў прыроды” і “Батанічная ілюстрацыя”. Увесь курс уключае ў сябе 14 заняткаў па арт-тэрапіі і маляванні, якія даюць удзельніцам магчымасць вярнуць упэўненасць у сабе, раскрыць таленты, адчуць сябе ў бяспецы.

На сёння ў шэлтэры “Радзіславы” жыве 26 жанчын, якім аказваюць сацыяльна-псіхалагічную падтрымку ды іншыя паслугі па выхадзе з крызіснай сітуацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі