Вы тут

У Мінску пройдзе суд над уладальнікам друкарні і адміністратарам Telegram-канала

У мужчын знойдзеныя газеты, улёткі і стыкеры "пратэснага" характару / t.me/skgovby​

Уладальнік друкарні і адміністратар Telegram-канала "Атолино" паўстануць перад судом у Мінску, паведамляе Следчы камітэт.

У сакавіку праваахоўнікі затрымалі 40-гадовага жыхара Мінскага раёна, які быў адміністратарам "дэструктыўнага" Telegram-канала "Атолино". У яго аўтамабілі былі знойдзеныя тысячы асобнікаў газет "пратэснага" характару, стыкераў з "незарэгістраванай" сімволікай і ўлётак.

Пасля гэтага следчыя выйшлі на 40-гадовага дырэктара прыватнай друкарні па вытворчасці рэкламы, у якой была надрукаваная гэтая прадукцыя. Усяго ў друкарні было выраблена больш за 21 тысячу асобнікаў газет "радыкальнага" характару і больш за 10 тысяч улётак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.