У Мінску пройдзе суд "Маці-328" супраць МУС. Кошт пытання — $50 тысяч

Прысуды па артыкуле 328 КК / Марыя Вайтовіч
Прысуды па артыкуле 328 КК / Марыя Вайтовіч

У аўторак, 4 чэрвеня, у 15:30 у судзе Цэнтральнага раёна Мінску пройдзе адкрытае судовае пасяджэнне "Маці-328" супраць МУС. Тры мамы, чые непаўналетнія дзеці адбываюць пакаранне па "наркатычным" артыкуле, падалі іск да Міністэрства ўнутраных спраў. Юлія Астраўко, Ірына Ш. і Вольга С. перакананыя: міліцыя не выканала свой прафесійны абавязак, чым нанесла непапраўную шкоду жыццю і здароўю іх сем'яў.

У іску пазначана: "У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона РБ "Аб органах унутраных спраў" адной з галоўных задач праваахоўных органаў з'яўляецца прафілактыка і папярэджанне правапарушэнняў, а таксама забеспячэнне бяспекі грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 59 Канстытуцыі РБ дзяржаўныя органы, якім даверана выкананне дзяржаўных функцый, абавязаны ў межах сваёй кампетэнцыі прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод асобы. Гэтыя органы нясуць адказнасць за дзеянні, якія парушаюць правы і свабоды асобы. У адпаведнасці з артыкулам 938 Грамадзянскага кодэкса РБ шкода, прычыненая грамадзяніну ў выніку бяздзейнасці дзяржаўных органаў або службовых асоб гэтых органаў, падлягае кампенсацыi.

У выніку адсутнасці з боку адказчыка стварэння бяспечных умоў жыцця для нашых сем'яў, для нашых непаўналетніх дзяцей; адсутнасці інфармацыі аб патэнцыйна існуючай небяспецы для непаўналетніх дзяцей у цяперашні момант нам прычынены маральныя і фізічныя пакуты: нервовыя перажыванні, хваляванні, штодзённы стрэс, бяссонныя ночы, нашы дзеці пазбаўленыя магчымасці паўнавартасна харчавацца, клапаціцца пра сваё здароўе, займацца фізкультурай і спортам, жыць у камфортных, звыклых для іх умовах. Нашы сем'і замест таго, каб працаваць, вучыцца на карысць развіцця нас і нашай будучыні, вымушаныя змагацца за свае і сваіх дзяцей жыццё, здароўе і аднаўляць парушаныя бяздзейнасцю адказчыка правы. Усё гэта штодня пагаршае здароўе кожнага з нас. У выніку бяздзейнасці адказчыка мы жывём у пастаянным стрэсе, хваляваннях, маральных перажываннях ад безвыходнасці сітуацыі, у якой мы апынуліся не па сваёй віне. Калі б адказчык належным чынам, добрасумленна выканаў ускладзеныя на яго абавязкі, то гэтых пакут, вынікам якіх з'яўляецца пагаршэнне стану здароўя кожнага з нас, не было б".
В Минске пройдёт суд "Матери-328" против МВД. Цена вопроса — $50 тысяч
В Минске пройдёт суд "Матери-328" против МВД. Цена вопроса — $50 тысяч

"Зварот у суд з іскам — наш свядомы, выпакутаваны, нялёгкі, але вельмі важны для нас трох крок, — тлумачыць Еўрарадыё Юлія Астраўко. — Нанесеная ў выніку бяздзейнасці органаў унутраных спраў — адсутнасцю прафілактычнай і папераджальнай працы — шкода велізарная. Яна наносіцца нашым дзецям, кожнаму члену нашых сем'яў штодня. Мы пастаянна адчуваем маральныя пакуты, хваляванні, стрэс, трывогу, бессань, галаўныя болі".

Па словах Юліі, усяго гэтага можна было пазбегнуць, калі б МУС добрасумленна выконвала свае галоўныя задачы, ускладзеныя на яго артыкулам 59 Канстытуцыі. Гэты артыкул прадугледжвае, што службовыя асобы дзяржорганаў нясуць адказнасць за дзеянні, якія парушаюць правы і свабоды грамадзян.

"Калі б МУС выканала свае абавязкі добрасумленна, то і такіх наступстваў не было б, — кажа мама асуджанага. — Дзеці былі б дома, у сям'і, на свабодзе. Мы б з імі пагаварылі, калі б пра існуючую пагрозу і небяспеку нам, бацькам, сказалі. а так атрымліваецца, што галоўным было не папярэдзіць, а пакараць, гэта значыць нанесці шкоду. а гэта недапушчальна. Таму мы і звярнуліся ў суд па абарону парушаных правоў адказчыкам".

Бацькі просяць спагнаць з адказчыка на іх карысць у роўных долях кампенсацыю прычыненай шкоды здароўю ў памеры 100 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі