У Мінску пройдзе чацвёрты міжнародны турнір па каратэ Sanker Sup

4—5 кастрычніка ў Мінскім футбольным манежы пройдзе чацвёрты міжнародны турнір па каратэ Sanker Sup. Спаборніцтвы ладзяцца пад дэвізам "Здароўе дзяцей — здароўе нацыі". 4 кастрычніка адбудуцца спаборніцтвы сярод дзяцей да 13 гадоў, 5 кастрычніка — сярод кадэтаў (14—15 гадоў), юніёраў (16—17 гадоў), дарослых (старэйшых за 18 гадоў). У турніры прымуць удзел каманды з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Казахстана, Узбекістана, Малдовы, Кітая, Грузіі, Сірыі, Літвы, Польшчы. Усяго ў спаборніцтвах будуць удзельнічаць  каля 600 спартоўцаў, 500 з іх — дзеці і падлеткі.

Падчас гэтых спаборніцтваў спартоўцы, у тым ліку дарослыя, змогуць лепш падрыхтавацца да будучага чэмпіянату міру па каратэ, які адбудзецца 13—16 лістапада ў Токіё.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі