У Мінску прайшоў кастынг на конкурс “Міс Беларусь” (фота)

У Мінску прайшоў кастынг на конкурс “Міс Беларусь” (фота)

У Мінску 13 лютага прайшоў адбор на нацыянальны конкурс прыгажосці “Міс Беларусь — 2016”. Кастынг праходзіў у Нацыянальнай школы прыгажосці.

Як адзначае Onliner.by, сёлета ахвочых пазмагацца за тытул “міс” краіны было меней, чым летась. Сярод дзяўчат была заўважаная пераможца рэспубліканскага конкурсу “Міс Дажынкі” і прафесійная кікбаксёрка. Адбор праходзіў у тры этапы: спачатку трэба было абаяць журы знешнім выглядам і прадэманстраваць свае таленты, затым было дэфіле ў купальніку і нарэшце — праверка ўмення пазіраваць на фотакамеру.

Фіналістак кастынгу адбяруць па фота- і відэаматэрыялах. У конкурсе будзе ўдзельнічаць 25 дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі