У Мінску прайшла чарговая акцыя ў абарону музея Максіма Багдановіча

Як паведамляе БелаПАН, на ганку музея ў Траецкім прадмесці песні на вершы паэта выканалі Андрэй Хадановіч і Андрэй Мельнікаў. За акцыяй назіралі людзі ў цывільным.

Нагадаем, у панядзелак, 16 снежня, там праводзіліся чытанні вершаў Багдановіча ў падтрымку музея, статус якога плануецца панізіць да філіі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. За акцыяй таксама назіралі міліцыянты, затрыманняў не было.

Мінкульт пра музей Багдановіча: Скароцяць адзінкі ў штаце адміністрацыі

 

Фота — svaboda.org