У Мінску прайшла акцыя насупраць будынку КДБ, ёсць затрыманыя

Шэсць чалавек затрыманыя сёння ў Мінску недалёка ад будынку КДБ. Актывісты міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" праводзілі акцыю каля помніка Феліксу Дзяржынскаму, заснавальнку органаў савецкай дзяржбяспекі, ураджэнцу Беларусі.
Прыкладна ў 11 гадзінаў каля дзесяці чалавек узнялі каля помніка расцяжку "Камунізм пад трыбунал!". Праз некалькі хвілін на месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі, якія і правялі затрыманні.

Спачатку маладафронтаўцы знаходзіліся ў гарадскім аддзеле міліцыі № 1 РУУС Ленінскага раёна, пасля іх адвезлі ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў. На маладых людзей могуць скласці пратаколы за правядзенне несанкцыянаванага пікету, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі