У Мінску правядуць вечар памяці журналіста Паўла Шарамета
![У Мінску правядуць вечар памяці журналіста Паўла Шарамета](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/4969711a-992b-428b-9c5e-6a95c8439679_mw1024_s_n.jpg.webp?itok=3Z5nNw9i)
У Мінску правядуць вечар памяці журналіста Паўла Шарамета. Мерапрыемства адбудзецца ў сталічнай галерэі “Ў”, у дзень нараджэння Шарамета, арганізуе вечар Беларусая асацыяцыя журналістаў.
Удзел у вечары возьмуць родныя і калегі Паўла. Гасцям пакажуць урыўкі з яго відэаінтэр’ю і фільмаў, архіўныя фотаздымкі, калегі падзеляцца сваімі ўспамінамі. Таксама БАЖ звернецца да калег Паўла ў Кіеве і Маскве з просьбай запісаць відэазвароты да ўдзельнікаў вечара памяці. Мяркуецца, што перад прысутнымі выступяць беларускія музыкі.
Павел Шарамет загінуў у Кіеве 20 ліпеня 2016 года ў выніку замаху на яго жыццё. Следства адпрацоўвала чатыры версіі забойства: асабістыя непрыязныя адносіны з загінулым; прафесійная дзейнасць; дэстабілізацыя становішча ў Кіеве; памылка (машына, у якой быў узарваны Шарамет, належала ўладальніцы газеты “Украинская правда” Алёне Прытуле).
Павел Шарамет пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам.