У Мінску праходзяць масленічныя народныя гулянні

У Мінску 28 лютага праходзяць масленічныя народныя гулянні. Галоўнае свята праводзінаў зімы праходзіць ля Палаца спорту па праспекце Пераможцаў ад 10.00 да 17.00. Тут можна ўбачыць тэатралізаваныя выступы, працуюць кавярні і шапікі, якія прапаноўваюць гасцям бліны і аладкі з рознымі начынкамі.
Святочныя мерапрыемствы 28 лютага арганізаваныя таксама па раёнах
сталіцы. У гарадскіх парках святы пройдуць 1 сакавіка. У парку Горкага
— з 12.30 да 16.00, у парку 50-годдзі Кастрычніка — з 12.00 да 16.00, у
парку Чалюскінцаў — з 12.30 да 16.00. Акрамя гэтага, Масленіцу можна
адзначыць у гэты дзень ля Палаца дзяцей і моладзі з 12.00 да 15.00.

Масленіца лічыцца адным з самых радасных народных святаў. Гісторыкі
лічаць, што ў старажытнасці Масленіца была звязаная з днём вясновага
сонцаварота.

БелаПАН