У Мінску праходзіць з'езд арганізацыі "Моладзь БХД"

22 траўня ў Мінску на сядзібе Партыі БНФ праходзіць з'езд арганізацыі "Моладзь БХД". Гэта моладзевая філія аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". На з'езд абраныя 120 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, паведамляе БелаПАН. Як сказаў у вітальным слове сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі, "Моладзь БХД" павінна стаць моцнай альтэрнатывай такім арганізацыям, як БРСМ, камсамол, піянеры. Рымашэўскі назваў іх дэструктыўнымі і таталітарнымі.

На форуме выступілі і іншыя сустаршыні аргкамітэта па стварэнні БХД, а таксама партнёры беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў з Еўропы і лідары іншых беларускіх моладзевых дэмакратычных аб'яднанняў. На з'ездзе будуць абраныя кіраўнічыя органы "Моладзі БХД", будзе прыняты статут і стратэгія дзеянняў арганізацыі на бліжэйшы час. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі