Вы тут

У Мінску пенсіянеры выступілі супраць Усебеларускага народнага сходу

Вулічная акцыя ў Мінску / @jivaiagazeta

У Мінску пенсіянеры выступілі супраць Усебеларускага народнага сходу. У сераду ў сталіцы прайшла вулічная акцыя пратэсту. Як паведамляе тэлеграм-канал @jivaiagazeta, у пікеце паўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Яны трымалі плакаты і бел-чырвона-белыя сцягі.

Пікетоўцы патрабавалі вызвалення палітвязняў, якіх у Беларусі ўжо больш за 200 чалавек, і пратэставалі супраць планаў уладаў правесці ў лютым Усебеларускі народны сход.

Пасля таго, як міліцыя стала зрываць анансаваныя акцыі пенсіянераў у Мінску, яны пачалі праводзіць "партызанскія" пікеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.