У Мінску пасажыра, які выходзіў з трамвая, збіла машына

Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным вынікам адбылося сёння прыкладна ў 19.40 на мінскай вуліцы Казлова. На прыпынку “Батанічная” з трамвая №6, які рухаўся ў бок Даўгабродскай, выходзіў мужчына. У гэты момант яго збіў аўтамабіль Toyota Auris, піша kp.by са спасылкай на відавочцаў здарэння.

Пасажыр трамвая загінуў.

На месцы ДТЗ працуе міліцыя і ДАІ. У 19.50 затор з трамваеў расцягнуўсяя ажно да перасячэння з вуліцай Платонава. У 20.06 трамваі стаялі ў заторы ад вуліцы Чапаева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі