У Мінску падчас ДТЗ пасажыра выкінула з машыны

У Мінску падчас ДТЗ пасажыра выкінула з машыны

На скрыжаванні вуліц Матусевіча і Дамброўскай сёння, 26 кастрычніка, удзень адбылося ДТЗ. Сутыкнуліся Honda Civic і Volkswagen Passat. Падчас інцыдэнта пасажыра Honda выкінула з машыны, а Volkswagen знёс святлафор і ўрэзаўся ў слуп. Паведамляе AUTO.TUT.BY са спасылкай на ДАІ Фрунзенскага раёна.

Аўтамабілем Volkswagen кіраваў 24-гадовы кіроўца. Ён ехаў па вуліцы Матусевіча з боку вуліцы Ляшчынскага ў напрамку вуліцы Чычурына. Насустрач яму ехала Honda Civic.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 25-гадовы кіроўца Honda, выконваючы левы паварот, не саступіў дарогу Volkswagen. У выніку ДТЗ з Honda выкінула 29-гадовага пасажыра. З траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчына быў шпіталізаваны. Кіроўцы ў падчас аварыі не пацярпелі. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Ілюстрацыйная выява: auto.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі