У Мінску пачынаецца З’езд беларусаў свету

Першы такі З’езд прайшоў у 1993 годзе. З таго часу “Бацькаўшчына” збірае агульны сход раз на чатыры гады.

Мяркуецца, што галоўнай тэмай чарговага, шостага з’езду стануць пытанні існавання беларускай нацыі ва ўмовах глабалізацыі. На шосты З’езд, які працягнецца два дні і пройдзе ў адукацыйным цэнтры Іаганэса Рау, мае прыехаць каля 200 беларусаў з 18 краін свету, у тым ліку з Канады і ЗША. Але з прычыны адлегласці і паважнага ўзросту не прыедзе дэлегацыя беларусаў Аўстраліі. З гэтай жа прычыны не будзе і некаторых вядомых асобаў, паведамляе “Радыё “Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі