У Мінску пачынаецца вакцынацыя ад COVID-19 усіх ахвотных

Прышчэпкі будуць бясплатнымі / sb.by
Прышчэпкі будуць бясплатнымі / sb.by

У мінскіх паліклініках пачынаецца масавая вакцынацыя ад COVID-19. Напярэдадні шэраг сталічных медустаноў атрымалі першыя партыі вакцыны для ўсіх жадаючых. У прыватнасці 8 красавіка вакцынаваць радавых грамадзян, якія загадзя запісаліся, пачынаюць у 34-й раённай паліклініцы, перадае агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на галоўнага ўрача гэтай медустановы Наталлю Дзяргач.

"Наколькі мне вядома, калегі з іншых сталічных цэнтральных паліклінік таксама атрымалі вакцыны ад COVID-19 для масавай прышчэпачнай кампаніі гараджан", — распавяла яна.

На выбар ёсць дзве вакцыны — расійская "Спадарожнік V" і кітайская "Vero cell". Пры гэтым Дзяргач распавяла, што медработнікі яе паліклінікі прышчапляліся кітайскай вакцынай і засталіся задаволеныя — "ніякіх ускладненняў, самаадчуванне добрае".

У рамках першай партыі ў 34-ю паліклініку паступіла 1400 доз вакцыны, гэта значыць аднаразова медыкі змогуць прышчапіць 1400 чалавек. Аднак праз тры тыдні яны павінны будуць рэвакцынавацца, зрабіць яшчэ адну прышчэпку.

Па словах галоўнага ўрача, вакцыны будзе дастаткова. Пры гэтым прышчэпкі для гараджан бясплатныя.

Па планах сталічных эпідэміёлагаў, да канца года ў сталіцы ад каранавіруснай інфекцыі плануюць вакцынаваць не менш за 60 % насельніцтва. Запісацца на прышчэпку можна праз сайт паліклінік, па тэлефоне ці непасрэдна ў рэгістратуры медустановы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі