У Мінску пачынаецца тыдзень беларускай кухні

Ад сёння, 8 чэрвеня, у Мінску пачынаецца тыдзень беларускай кухні. У акцыі ўдзельнічае болей за 100 рэстаранаў і кавярняў. Яны прапануюць наведнікам стравы па традыцыйных рэцэптах — напрыклад, рыбу на топленым масле, калдуны з мясам, шчаўёвы суп, журавінавы морс.

Меню складзенае загадзя. Згодна з правілам акцыі, усе ўдзельнікі павінныя прытрымлівацца адзіных рэцэптаў і цэнаў. Гэта не першая такая спроба папулярызаваць нацыянальную кухню. Раней такую акцыю беларускія рэстаратары ладзілі ўвосень 2013 года, нагадвае тэлеканал СТВ.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі