У Мінску пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі

Сёння ў Мінску пачаліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Як паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, да 9 траўня ў сталіцы пройдуць шэраг мерапрыемстваў рэспубліканскага, гарадскога і раённага ўзроўню.

Асноўныя масавыя мерапрыемствы пройдуць непасрэдна 9 траўня. У 11.00 пачнецца ўрачыстае шэсце ветэранаў вайны ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

У 12.20 адбудзецца ўскладанне вянкоў і кветак да манумента на плошчы Перамогі. З 10.30 да 18.00 будзе доўжыцца святочная канцэртная праграма на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі для ветэранаў і мінчан, а з 18.00 да 21.00 — забаўляльная праграма для моладзі.

Масавыя раённыя гулянні пройдуць у парках 50-годдзя і 60-годдзя Кастрычніка, імя 900-годдзя Мінска, імя Грэкавай, у скверы па праспекце газеты "Правда", парках "Курасоўшчына", імя Чалюскінцаў, Дружбы народаў, на пляцоўцы ля Палаца спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі