У Мінску пабудуюць пяцізоркавы гатэль за 80 мільёнаў долараў

Пяцізоркавы гатэль за 80 мільёнаў долараў пачнуць будаваць у Мінску ў студзені 2008 года каля Камсамольскага возера. Аператарам па будаўніцтве гэтага буйнога комплекса будзе выступаць замежны інвестар – фірма “Сістэма Хаят”.
Паводле словаў старшыні Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкаму Віктара Нікіціна, па сваім узроўні і аснашчэнні гатэль будзе шмат у чым пераўзыходзіць існуючыя ў сталіцы гасцініцы.

Будаўніцтва разлічанае на два гады. Над праектам цяпер працуюць не толькі айчынныя спецыялісты, але і замежныя праекціроўшчыкі з вядомых фірмаў ЗША і Англіі, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі