У Мінску не зацвердзілі кантракт на пастаўкі ўкраінскай электраэнергіі

Пастаўкі ўкраінскай электраэнергіі ў Беларусь пакуль не аднавіліся. Як паведамляе газета "Коммерсант-Украина", Аляксандр Лукашэнка пакуль не зацвердзіў адпаведны кантракт.  "Укрінтэрэнерга" мусіла пачаць пасля двухгадовага перапынку экспарт электраэнергіі ў Беларусь 1 чэрвеня. Паводле падпісанага ў траўні кантракта, ён мусіць складаць 100 млн. кВтг у месяц да канца 2009 года, што ацэньваецца прыкладна ў 31 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі