У Мінску на пажары ў прыватным доме згарэў мужчына (фота)

У Мінску на пажары ў прыватным доме згарэў мужчына (фота)

У Фрунзенскім раёне сталіцы ў ноч на 7 студзеня адбыўся пажар — загарэўся прыватны дом у 2-м Радыятарным завулку. Паведамленне аб узгаранні паступіла ў МНС у 0.24. На момант прыбыцця выратавальнікаў на месца дом гарэў адкрытым полымем.

Будынак падзелены на тры кватэры. Пажар пачаўся ў кватэры №3. Падчас ліквідацыі пажару быў знойдзены абгарэлы труп яе гаспадара. Як сведчаць суседзі, мужчына жыў адзін, курыў і злоўжываў алкаголем. Таксама высветлілася, што ён стаяў на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры.

Сярод версій узнікнення пажару — замыканне электраправодкі або неасцярожнасць пры курэнні. У доме не было пажарнага спавяшчальніка.

Яшчэ дзве кватэры гэтага дому ад пажару не пацярпелі, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі