У Мінску на галоўным праспекце скралі дзве бронзавых вазы вагой 140 кг

Бронзавыя вазы скралі на галоўным праспекце беларускай сталіцы. Яны стаялі каля рэстарана, на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна. Дзве вазы, кожная вагой каля 70 кілаграмаў і коштам паўтара мільёна рублёў, зніклі пасля таго, як будаўнікі пачалі рамонтныя работы фасада будынка.

Адну з вазаў, каб вызваліць месца для працы, адсунулі ад сцяны, другую аднеслі ў бытоўку, бо на тратуары больш не знайшлося месца. На наступны ранак яны зніклі. Бронзу зараз шукае сталічная міліцыя, паведамляе газета “Мінскі кур’ер”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі