У Мінску на будаўніцтве шматпавярховіка загінуў рабочы. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 9 студзеня на аб'екце па вуліцы Розы Люксембург. Там будуецца жылы дом.
Па папярэдніх звестках, 21-гадовы арматуршчык выконваў працы ў неагароджаным месцы ля краю маналітнай пліты. Са слоў калег, ён крышыў лёд і, паслізнуўшыся, упаў. Будаўнік не быў прышпілены страховачным тросам. Ён упаў з вышыні чацвёртага паверха і памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.
Распачата крымінальная справа, артыкул — "парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых працаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека".

