У Мінску мужчына выкінуў з 12-га паверха кошку, якая яму “надакучыла”

У Мінску мужчына выкінуў з 12-га паверха кошку, якая яму “надакучыла”

У Мінску мужчына выкінуў з 12 паверха кошку, якая яму “надакучыла”. Пасля гэтага ён ударыў нажом сужыцельку. Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося яшчэ ў лютым. Кошка ў выніку падзення загінула. З-за смерці жывёлы паміж п’яным мужчынам і жанчынай узнік канфлікт, зламыснік выкарыстаў нож. Яго змясцілі пад варту, расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Мужчыну абвінавачваюць не толькі ў нанясенні цяжкага цялеснага пашкоджання, але і ў жорсткім абыходжанні з жывёлай.

Дарэчы, летась у Беларусі распачалі 20 крымінальных спраў па артыкуле “жорсткае абыходжанне з жывёламі” (арт. 339-1 КК), сёлета — 2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі