У Мінску моладзь трымала плакаты з выявамі ахвяраў школьнай рэформы

Акцыю пратэсту супраць школьнай рэформы правялі ў Мінску актывісты маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ.
25 чалавек утварылі ланцуг каля Гандлёвага дома на Нямізе, трымаючы ў руках плакаты з выявамі гістарычных дзеячоў і літаратараў - князёў Вялікага княства Літоўскага Вітаўта і Альгерда, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава.

На думку ўдзельнікаў акцыі, гэтыя асобы найбольш "пацярпелі ад школьнай рэформы" (аб'яднання курсаў гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, выключэння экзамена па беларускай літаратуры з курса навучання старэйшых класаў).

Пасля таго, як з'явіліся міліцыянты і супрацоўнікі спецслужб, маладыя людзі наладзілі шэсце і прайшлі да ГУМа, дзе са з'яўленнем аўтазаку акцыя была спынена. Ніхто затрыманы не быў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі