У Мінску машына, што выязджала з двара, збіла шасцігадовую дзяўчынку

У Мінску машына, што выязджала з двара, збіла шасцігадовую дзяўчынку

У Мінску на вуліцы Раманаўская Слабада машына, што выязджала з двара, збіла шасцігадовую дзяўчынку. Пра гэта БЕЛТА паведаміла старшы інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вераніка Раманько. Паводле яе слоў, дзяўчынка з маці пераходзілі выезд з двара, адкуль выязджала "Аўдзі Q7". Кіроўца легкавіка не заўважыла пешаходаў і здзейсніла наезд.

Дзіця атрымала траўму. З ударамі і расцяжэннямі яе шпіталізавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі