У Мінску людзі выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту

У Мінску людзі выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту

Стыхійныя акцыі пратэсту праходзяць у розных раёнах Мінска ды ў іншых гарадах Беларусі. 

Людзі пратэстуюць супраць рашэння Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. На праспекце Незалежнасці каля цырка і каля гастранома "Цэнтральны" збіраюцца людзі, якія пачынаюць хлопаць у ладкі. Многія аўтамабілісты ў цэнтры Мінска падаюць сігналы. 

На плошчы Незалежнасці і каля цырка даішнікі перакрылі праспект. 

На праспекце Дзяржынскага ўтварыўся стыхійны ланцуг салідарнасці. Падобныя акцыі адбываюцца ў Полацку, Пружанах, Гомелі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі