У Мінску кошт квадратнага метру жылля перавысіў 2 тысячы долараў

У Мінску ўпершыню сярэдняя цана квадратнага метра пераадолела псіхалагічны ўзровень у 2 тысячы долараў. У верасні 2007 года цэны на другасным рынку жылля ў сталіцы выраслі на 0,85%. За месяц сярэдні кошт мінскіх кватэр павялічыўся на 17% да ўзроўню 2007 долараў за квадратны метр.

У верасні двухпакаёвыя кватэры падаражэлі на 1,54%, чатырохпакаёвыя — на 1,25%, трохпакаёвыя — на 0,66% аднапакаёвыя — на 0,34%.

Лідэрамі па велічыні сярэдніх коштаў на кватэры па-ранейшаму з'яўляюцца Цэнтральны і Савецкі раёны, дзе кошт квадратнага метру дасягае 2284 долараў. Самыя нізкія цэны ў Заводскім і Ленінскім раёнах — ад 1800 долараў.

Realt.by