У Мінску каля парка Горкага зафарбавалі графіці з катом (фота)
![У Мінску каля парка Горкага зафарбавалі графіці з катом (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kot11.jpg.webp?itok=JaR1aMZr)
У Мінску ў дварах каля парка Горкага зафарбавалі адно з графіці з катом. Як інфармуе kaktutzhit.by, намалявалі яго ўдзельнікі групы "Тактак". Пры гэтым графіці былі ўзгоднены з адміністрацыяй Партызанскага раёна.
Мяркуецца, што ката зафарбавалі працаўнікі мясцовага ЖЭСа.
![У Мінску каля парка Горкага зафарбавалі графіці з катом (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/kot22.jpg)
Фота: taktak.by