У Мінску ідуць дні памяці класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы

У беларускай сталіцы пачаліся дні памяці класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы. 28 чэрвеня ў архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску прайшла святая імша. Як адзначае БелаПАН, так рыма-каталіцкі касцёл далучыўся да свята ў гонар Народнага паэта Беларусі,які традыцыйна ладзіць Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

У панядзелак, 29 чэрвеня, а 16-й пачнуцца "Жальбіны" па Купалу. Яны пройдуць на Вайсковых могілках сталіцы, дзе пахаваны паэт.

5 ліпеня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку "Вязынка" (Маладзечанскі раён Міншчыны пройдзе традыцыйнае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў "З адною думкаю аб шчасці Беларусі..."

А 7 ліпеня ў сталічным парку імя Янкі Купалы адбудзецца музычна-літаратурны зварот да творчасці песняра пад назвай "Палымянае слова Паэта", а таксама цырымонія ўскладання кветак да яго помніка. Пачатак а 11-й.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі