У Мінску хуткая забрала з аўтазака затрыманага

У Мінску хуткая забрала з аўтазака затрыманага

У Мінску ў раёне Акадэміі навук хуткая забрала з аўтазака затрыманага. Відэа з'явілася ў Telegram.

Затрыманні прайшлі ўвечары ў пятніцу ў раёне Акадэміі навук і плошчы Перамогі. На раварыстаў, якія масава ездзілі ў цэнтры сталіцы, палявалі АМАПаўцы і байцы ўнутраных войск.

Якраз непадалёк ад месца, дзе хуткая забірала пацярпелага з аўтазака, і адбыліся затрыманні раварыстаў. Праводзілі іх супрацоўнікі ўнутраных войскаў у такой жа форме колеру хакі, як і тыя, якія стаяць над хлопцам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі