У Мінску гарэў аўтамабільны завод, ахвяраў няма

17 хвілін спатрэбілася сталічным ратавальнікам для ліквідацыі пажару, які раніцай у пятніцу адбыўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.  Паводле папярэдніх звестак, узгаранне адбылося пры правядзенні зварачных работ у камеры для афарбоўкі цэха платформаў. Агонь перакінуўся на дах будынка. Для тушэння пажару на месца прыбылі 9 аўтацыстэрнаў і іншая спецтэхніка.

Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", у выніку пажару ніхто з працаўнікоў прадпрыемства не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі