У Мінску эвакуявалі школу
![З будынка вывелі каля 630 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/scool_2_10.jpg.webp?itok=I6f_dRTN)
З будынка вывелі каля 630 чалавек / @mchs112by
У панядзелак раніцай ратавальнікі эвакуявалі навучэнцаў і работнікаў адной са школ Першамайскага раёна Мінска. З будынка вывелі 632 чалавекі, у тым ліку 600 вучняў. У школе спрацавала пажарная сігналізацыя.
Высветлілася, што загарэлася сушылка для рук. "Загаранне ліквідаванае", — паведамілі ў МНС. Ніхто не пацярпеў, дзеці ўжо вярнуліся да заняткаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.