У Мінску ДАІ затрымала кіроўцу з бел-чырвона-белым сцягам

У Мінску ДАІ затрымала кіроўцу з бел-чырвона-белым сцягам

Кіроўцу, які падтрымаў удзельнікаў стыхійнай акцыі ў цэнтры Мінска ўвечары 11 кастрычніка, на дзве гадзіны затрымала ДАІ. Ігар Малахаў запісаў сваю размову з даішнкіамі на відэа і размясціў ролік на YouTube.

Прычынай спынення аўтамабіля, відавочна, паслужыла тое, што, праязджаючы паўз месца правядзення акцыі, Ігар Малахаў прасігналіў у знак падтрымкі, у гэты ж час з акна ягонай машыны быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг.

Як паведамляе партал tut.by са спасылкай на знаёмага Ігара Малахава, каля цырку машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ і, не тлумачачы нічога, прымушалі ехаць у РУУС для разбору. Але кіроўца адмовіўся ехаць у міліцыю, бо нічога не парушаў. Аўтамабіль абшукалі і знайшлі ў багажніку 5 пачак соку. Інспэктары папрасілі даць чэк на тавар, але яго ў кіроўцы не знайшлося. Супрацоўнікі ДАІ заявілі, што сок можа быць скрадзены, і загадалі чакаць экспертную групу.

Ігар Малахаў чакаў паўтары гадзіны, але ніхто да яго не прыехаў. Пасля 22:00 супрацоўнікі ДАІ адпусцілі кіроўцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі