У Мінску цягач з буравой устаноўкай стралой пашкодзіў пуцеправод (фота)

У Мінску цягач з буравой устаноўкай стралой пашкодзіў пуцеправод (фота)

У Мінску цягач DAF, які перавозіў буравую ўстаноўку, стралой пашкодзіў пуцеправод. Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны ў чацвер, 24 жніўня, у раёне вуліц Маскоўскай і Талстога. Кіроўца зрабіў памылку — габарыты грузу не дазвалялі яму праехаць пад пуцеправодам, але ён вырашыў, што зможа “праскочыць”.

Як паведаміла газеце “СБ. Беларусь сегодня” старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка, кіроўцу 50 гадоў. У яго адносінах склалі два пратаколы — за ДТЗ і за парушэнне правілаў перавозкі негабарытных грузаў. Не выключаецца, што кіроўца кепска ведае Мінск. Аднак у любым разе “ехаць пад пуцеправод, ведаючы вышыню свайго грузу, ён не павінен быў”, адзначыла прадстаўніца ДАІ.

У ДТЗ пацярпелых не было. Рух транспарту з-за яго не быў абцяжараны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі