У Мінску арэнда гандлёвых плошчаў патаннела амаль на чвэрць

З пачатку года сярэдняя арэндная стаўку на гандлёвыя плошчы ў Мінску знізілася на 24% і па выніках траўня склала 25 еўра за квадратны метр з ПДВ. Такія звесткі падае БелаПАН са спасылкай на агенцтва нерухомасці “Твая сталіца”.

Як адзначаюць аналітыкі агенцтва, з пачатку года ідзе спад наведвальнасці гандлёвых аб’ектаў і зніжаюцца аб’ёмы продажаў. Таму рознічныя гандляры пачалі “барацьбу за выручку на шкоду рэнтабельнасці”.

На рынку офіснай нерухомасці сітуацыя падобная: попыт нізкі, большасць заключаных здзелак носіць інвестыцыйны характар.

Паводле дадзеных за травень, дыяпазон коштаў прапановы памяшканняў у гандлёвых цэнтрах складаў ад 1 500 да 5000 долараў за квадратны метр пры сярэднім кошце 3000 долараў з ПДВ. У гандлёвых памяшканнях для нехарчовай групы тавараў, якія знаходзяцца не ў гандлёвых цэнтрах і размяшчаюцца на ажыўленых вуліцах, кошт квадратнага метра будзе пачынацца з 2500 долараў.

Прадаўцы такой нерухомасці вымушаныя таксама рабіць пакупнікам істотныя зніжкі, ажно да 20%.

Ілюстратыўнае фота з сайта minskpromstroy.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі