У Мiнску амаль 950 кватэраў не маюць патэнцыяльных уладальнiкаў

У дамах, што будуць пабудаваныя сёлета, амаль 950 кватэраў не маюць нават патэнцыйных пакупнікоў. Пра гэта са спасылкай на начальнiка ўпраўлення жыллёвай палiтыкi Мiнгарвыканкама Мiкалая Кома піша газета "Звязда". Каб дапамагчы забудоўшчыкам заключыць дамовы пад узвядзенне гэтых кватэраў з мiнчукамi, якiя стаяць на ўлiку з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоваў, ва ўпраўленнi жыллёвай палiтыкi вырашылi распачаць маштабную iнфармацыйную кампанiю.

Аддзелы жыллёвай палiтыкi раённых адмiнiстрацый будуць прымаць заявы ад чаргавiкоў, гатовых будаваць кватэру, i пасля выдаваць iм накiраваннi для заключэння дамовы з забудоўшчыкам. Акрамя таго, гараджане i самi могуць звяртацца па гэтым пытаннi ў бударганiзацыi. Як адзначыў Мiкалай Ком, забудоўшчыкам у сваю чаргу неабходна праводзiць гiбкую цэнавую палiтыку, знiжаць цэны на жыллё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі