У Мінску адзначылі 20-годдзе Беларускага народнага фронту

Увечары 18 кастрычніка ў Мінску адбылося паседжанне Сойму Партыі БНФ. Асноўная ўвага надавалася двум пытанням — мінулай выбарчай кампаніі ды юбілею БНФ. Партыйцы павіншавалі сяброў гістарычнага Арганізацыйнага камітэту БНФ, якіх у складзе цяперашняга Сойму пяцёра: Рыгор Барадулін, Алесь Бяляцкі, Вінцук Вячорка, Аляксей Марачкін, Пётра Садоўскі. Экс-палітвязень Аляксандр Казулін павіншаваў старшыню Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага з 20-годдзем БНФ і ўручыў букет белых і чырвоных кветак.

Закончылася падзея выступамі бардаў Змітра Бартосіка і Змітра Сідаровіча.

Фота — Партыя БНФ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі