У Мінску адменены канцэрт Эліса Купера. Хто наступны?

У Мінску ўсё часцей адмяняюць канцэрты замежных зорак. Чарговым стаў канцэрт Эліса Купера Канцэрт сусветнай зоркі Эліса Купера, запланаваны на 30-га чэрвеня ў мінскім Палацы спорту, адменены. Прычынай адмены канцэрту сталі змены ў творчых планах музыкі, аб якіх яго арганізатары (канцэртнае агенства «TCI») даведаліся вечарам мінулай пятніцы.

«TCI»: “Ён на самой справе не змог прыехаць у Беларусь у сувязі са зменай ў творчых планах. Мы самі пра гэта даведаліся ў пятніцу вечарам. Мы былі гатовы да канцэрта на 100 адсоткаў”.

Зараз ідуць перамовы пра перанос канцэрту на лістапад. Аднак тым, хто не патрапіць на канцэрт у лістападзе, арганізатары прапануюць абмяняць квіткі на грошы ўжо заўтра ў касах Палацу спорту ці ў офісе агенцтва:

«TCI»: “Канцэрт перанеслі на 12-га альбо 14-га лістапада. Тэрміны зараз узгадняюцца. То бок квіткі, якія зараз ёсць у людзей, сапраўдныя. З гэтымі квіткамі яны могуць прыйсці ў лістападзе на канцэрт. Для тых, у каго не атрымоўваецца пабываць на канцэрце ў лістападзе, заўтра(30.06.2009 -- ЕРБ) ў касах Палацу Спорта з пяці гадзін вечара будзе ажыццяўляцца зварот квіткоў. І на офісе”.

Цікава, што на пытанне Еўрарадыё, як доўга будуць прымацца нявыкарыстаныя квіткі ад гледачоў, арганізатары не паведамляюць. Таксама,як і не называюць колькасць прададзеных білетаў на шоў Эліса Купера: маўляў, сакрэт:

«TCI»: “Квіткі каштавалі ад 60-ці да 300 тысяч. А колькі квіткоў было прададзена, мы, на жаль, вам паведаміць не можам”.

Падобна на тое, што адмена грандыёзных канцэртаў у Беларусі становіцца тэндэнцыяй. Хто наступны не даедзе да Мінска?

Фота: www.forum.delta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі