У Мінску адкрылася фотавыстава, прысвечаная Адаму Міцкевічу

У Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры ў Мiнску адкрылася фотавыстава "Сцежкамi Адама Мiцкевiча".
Яна прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага i польскага паэта-рамантыка ХІХ стагоддзя. Фотамайстры Беларусi, Польшчы i Лiтвы некалькi дзён вандравалi па мясцiнах, звязаных з iмем паэта.

Яны пабылi ў фальварку Завоссе, на возеры Свiцязь, у Валеўцы, Райцы, Варончы, наведалi Туганавiцкi парк, Наваградак, Шчорсы ды iншыя куточкi. Вынiкам гэтых вандровак i з’явiлася фотавыстава, якая будзе працаваць з 18 верасня па 18 кастрычнiка, інфармуе “Звязда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі