У Мінску адбылася "кантрольная закупка" бел-чырвона-белага сцяга

У Мінску адбылася "кантрольная закупка" бел-чырвона-белага сцяга

У Мінску адбылася "кантрольная закупка" бел-чырвона-белага сцяга. Як паведамляе Радыё Свабода, мужчыны, якія замовілі мінчуку пашыць 10 сцягоў, аказаліся міліцыянерамі. Яго будуць судзіць 21 верасня ў Эканамічным судзе сталіцы за "незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць". Пагражае вялікі штраф.

Сілавікі прыйшлі ў канцы жніўня пасля таго, як мужчына размясціў аб'яву пра тое, што шые на замову. Яны прадставіліся прадстаўнікамі нейкай фірмы, якой былі патрэбныя 10 бел-чырвона-белых сцягоў. Быў гатовы адзін сцяг. За яго заплацілі 25 рублёў, пасля чаго паказалі свае дакументы. Па дарозе ў міліцыю мінчуку прапаноўвалі "ўзяць на сябе" яшчэ дзясятак сцягоў, якія, па словах міліцыянераў, пашыла нейкая цяжарная дзяўчына. Калі адмовіўся, сталі пагражаць.

Цяпер мінчук працуе як рамеснік. А падчас візіту міліцыянераў такога статусу ён яшчэ не меў. Па словах мужчыны, ён пазнае свае сцягі на вулічных акцыях.

"У канцы жніўня быў час, калі знік шоўк, патрэбны для сцягоў, такі быў шалёны попыт, — расказвае ён. — Цяпер рынак больш-менш насычаны, але ўсё роўна сцягоў трэба шмат і самых розных памераў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі