У Мінску абвалілася вежа следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага

У Мінску абвалілася вежа Пішчалаўскага замка, дзе размяшчаецца следчы ізалятар галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама (СІЗА № 1). Як паведаміў БелаПАН дзяжурны ізалятара, надзвычайнае здарэнне зафіксавана 20 красавіка ў 8.20. Па словах дзяжурнага, пацярпелых няма, паколькі гэта нежылое памяшканне.
Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе. Узведзены ў стылі ранняга класіцызму, ён адразу пачаў выкарыстоўвацца ў якасці турмы. На пачатку мінулага стагоддзя тут быў зняволены Якуб Колас.

Прыкладна з 1999 года пачаліся размовы аб будаўніцтве новага будынка СІЗА на ўскраіне Мінска і перадачы будынка замка ў веданне гарвыканкама, аднак далей размоў справа не прасунулася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі