Вы тут

У Мінску 3 лістапада ўрачыста перапахаваюць прах Змітрака Бядулі

Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік)

У аўторак, 3 лістапада, у Мінску ўрачыста перапахаваюць прах пісьменніка-нашаніўца Змітрака Бядулі (сапр. Самуіл Плаўнік). 

Развітанне з пісьменнікам адбудзецца ў філіяле музея гісторыі беларускай літаратуры "Беларуская хатка" на вуліцы Рабкораўскай. У гэтым будынку ён жыў і працаваў з 1914 па 1918 гады. Ахвочыя развітацца з пісьменнікам змогуць зрабіць гэта з 11:00 да 13:00. 

А 14-й гадзіне прызначаная ўрачыстая цырымонія перапахавання на Усходніх могілках (сектар 26). 

Змітрок Бядуля (1886-1941) — паэт і пісьменнік нашаніўскай пары, сучаснік Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Памёр у эвакуацыі ў 1941 годзе ў Казахстане каля горада Уральска. Там жа быў і пахаваны. 

Дарэчы, дзень перапахавання супадае з датай смерці пісьменніка — 3 лістапада. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.