Вы тут

У "Мінсктрансе" патлумачылі, чаму спыняўся рух тралейбусаў

Зімовы Мінск / sb.by

У "Мінсктрансе" патлумачылі, чаму ў другой палове дня 25 студзеня часткова спыняўся рух тралейбусаў. "З-за прабоя ізаляцыі на спецчастках кантактнай сеткі адбываецца кароткае замыканне, кажа яго прадстаўнік Віктар Дамарад. — Гэта з'яўляецца следствам ссядання пароў солі з-за багатага пасыпання праезнай часткі антыгалалёдным рэагентам".

Праблемы ўзніклі ў аўторак на праспекце Дзяржынскага, дзе якраз была пашкоджана кантактная сетка і спыняліся тралейбусы. А каля станцыі метро "Пятроўшчына" іскрыліся тралейбусныя драты. Як паведамляе "Мінсктранс", рух там быў адноўлены да 21-й гадзіны.

З-за адключэння напружання на кантактнай сетцы тралейбусы спыняліся і ў іншых раёнах сталіцы. У 21:37 гэта адбылося на Арлоўскай вуліцы і праспекце Пушкіна (у абодвух накірунках). Рух аднавілі ў 22:06.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.