У Мінскім заапарку з’явяцца акіянарыум і дэльфінарый

Акіянарыум і дэльфінарый будуць пабудаваныя ў Мінскім заапарку падчас яго рэканструкцыі. Пра гэта паведамілі падчас сесіі Мінгарсавета.
Плануецца, што праект будзе рэалізаваны на беразе ракі Свіслач. Акіянарыум "Свет мора" разлічаны на 1 мільён літраў вады. Там размясціцца экспазіцыя з марской флорай і фаунай, дэльфінарый, экспазіцыйная аранжарэя.

Правы і левы бераг Свіслачы звяжа пешаходны мост, які ў сваю чаргу злучыць стары і новы заапаркі. Таксама мяркуецца перамясціць асноўны ўваход у заапарк на перасячэнне вуліц Машынабудаўнікоў і Ташкенцкай. Плануецца, што пасля рэканструкцыі заапарк у выхадныя дні будуць наведваць да 6 тысяч чалавек.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі