У мінскім парку "Дрымлэнд" адзначаюць Дзень бяздомных жывёлаў

На 16 жніўня ў мінскім парку "Дрымлэнд" прызначаная акцыя, прымеркаваная да Дня бяздомных жывёлаў. Мэта мерапрыемства — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы бяздомных жывёл.  У праграме акцыі: касцюмаванае шоў і конкурсы для сабак, паказальныя стрыжкі і прычоскі для сабак ад кампаніі "Зоаэлітсэрвіс", бясплатныя кансультацыі лекараў-ветэрынараў, віктарына для школьнікаў з прызамі, лекторый на тэму "Птушыныя сябры", майстар-клас удзельнікаў фальклорнага ансамбля танца XVI стагоддзя "Фламея". Акрамя таго, наведвальнікам будзе прадстаўлены спартовы комплекс для сабакі і гаспадара "Аджыліці".

Такая акцыя праводзіцца ў Беларусі ўпершыню. Да 17.00 уваход у парк "Дрымлэнд" — бясплатны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі