У Мінскім кінатэатры пакажуць кіно для дарослых

З 17 студзеня мінчанам паказваюць кіно для дарослых.  Сталічны відэакомплекс "Цэнтр-відэа" адкрывае маштабную кінапраграму пад назвай "Эратычныя сны: эратычныя фантазіі знакамітых рэжысёраў".

На працягу 10 тыдняў у “Цэнтры-відэа” можна ўбачыць 30 фільмаў вядомых рэжысёраў, узнагароджаных шматлікімі прызамі на міжнародных фестывалях , піша "Ежедневник".

У межах гэтай праграмы кожны дзень у 21.00 апошнім сеансам будуць паказвацца тры кароткаметражныя эратычныя фільмы вядомых рэжысёраў. У іх ліку амерыканцы Боб Рафельсан і С'юзан Сэдэльман, ангічанін Кэн Расэл, аўстраліец Пол Кокс і многія іншыя.

Нагадаем, што "Эратычныя фантазіі знакамітых рэжысёраў" сталічныя кінааматары змогуць убачыць з 17 студзеня на працягу 10 тыдняў.

Дарэчы, тых, каму яшчэ не споўнілася 18 на фільмы не пусцяць.

З 17 ПА 23 СТУДЗЕНЯ:

"Галандскі майстар"

Рэж. Сюзан Сэйдэлман, Германія-ЗША, 1994, 24 хв.
Тэрэза, у адрозненні ад большасці жанчын, была схільная марыць не да прыгажуноў з вокладак, а да загадкавай карціны ў зале галандскага жывапісу музея выяўленчых мастацтваў. І вось, пад яе зачараваным поглядам палатно пачало ажываць, і намаляваны на ім мужчына паклікаў Тэрэзу за сабой…

"Дзверы ў аблокі"

Рэж. Мані Каўл, Герамнія-Індыя, 1994, 28 хв.
Дзіўны папугай распавядае юнай індыйскай прынцэсе, якая схаваная у шыкоўным замку, гісторыі пра каханне. І пакуль дзяўчына застаецца пад замком у сваёй залатой клетцы, птушка прыводзіць да яе каханка…

"Зала чакання"

Рэж. Ёс Стэлінг, Герамнія, 1995, 25 хв.
Жанатая пара, якая бавіць на вакзале час да прыбыцця свайго цягніка, раздзялілася: жонка пайшла за кавай, а муж застаўся ў зале чакання, дзе забаўляў сябе, бянтэжачы жанчын недвухсэнсоўнымі поглядамі. Але нечакана эфектная бландынка прымае яго выклік…

З 24 па 30 СТУДЗЕНЯ:

"Прыгоды ў джакузі"

25 хв., ЗША, 1993, рэж. Боб Рафелсан
Мілавідная наведвальніца крамы сантэхнікі не жадае набываць дарагое джакузі не пераканаўшыся, што ў ім будзе камфортна ўдваіх. Прадавец вымушаны дапамагчы ў рашэнні гэтай пікантнай задачы. Ён мог бы лічыць сябе ў выйгрышы ад гэтай сітуацыі, калі б гісторыя не атрымала нечаканы працяг…

"Ненасытная місіс Крыш" 

25 хв., Вялікабрытанія, 1993, рэж. Кэн Расэл
Малады пісьменнік, з уласцівай яго прафесіі назіральнасцю, сочыць за незвычайнымі паводзінамі сваёй чароўнай суседкі па пансіянаце. Яе погляд, яе манера есці, гукі з яе нумара – усё дае глебу для яго эратычных фантазій. Аднак залішне багатая фантазія часам можа саслужыць і дрэнную службу, падштурхоўваючы прымаць жаданае за рэчаіснасць…

"Дакраніся да мяне"

25 мін., Аўстралія, 1992, рэж. Пол Сонс
Мастачка, якая дае ўрокі жывапісу для вельмі спецыфічнай аўдыторыі, мае ўсе падставы быць незадаволенай сваім прыватным жыццём. Калі яна даведваецца, што ў яе юнай натуршчыцы ёсць падобныя праблемы, то тут жа запрашае дзяўчыну на выходныя да сябе ў загарадны дом, і ніадна з іх не пашкадуе пра прынятае рашэнне…

Фота: globalinfo.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі